Копія з архіва дэпутата Вярхоўнага Савета (1990—1996) Лявона Дзейкі.
Такое рашэнне прыняў пасля краху СССР Вярхоўны Савет Беларусі
Нацыянальная сімволіка заставалася дзяржаўнай да Ганебнага рэферэндуму 1995 года, калі замест яе вярнулі каланіяльныя сімвалы.
Нагадаем, што раней
Суполка Беларуская нацыянальная памяць заклікала беларусаў усяго свету адзначыць Дзень Пагоні вывешваннем нацыянальнай сімволікі — як у краіне, так і ў асяродках эміграцыі.
Больш пра нацыянальную сімволіку можна прачытаць у нашым артыкуле «Сапраўдныя нацыянальныя сімвалы».
Герб «Пагоня» — ваяр з узнятым мячом на белым кані ў чырвоным полі — вядомы ў Беларусі з глыбокай старажытнасці.У якасці дзяржаўнага герба Княства Літоўскага, старажытнай беларускай дзяржавы, яе пачаў выкарыстоўваць вялікі князь Віцень у канцы XIII стагоддзя.
«Віцень пачаў княжыць над Літвою, устанавіў сабе герб і ўсяму княству Літоўскаму пячатку:рыцар збройны на кані з мячом, які цяпер называюць «Пагоня», — піша Густынаўскі летапіс.
Чаму «Пагоня»? Так называўся высакародны звычай, пашыраны ў нашых землях.У выпадку раптоўнага налёту ворагаў — вось наляцелі чужынцы, схапілі каштоўныя рэчы і дзяцей у палон — усе мужчыны, якія маглі трымаць зброю, сядалі на коней і пераследавалі захопнікаў, каб вызваліць забраных суайчыннікаў.
У XIV ст. на шчыце «Пагоні» з’явіўся шасціканцовы крыж.Знак той нагадваў здаўна вядомы нашым продкам Ярылаў крыж — сімвал бога сонца і ўрадлівасці.
Царква надала «Пагоні» іншае значэнне: святары былі схільны лічыць яе выявай святога Юр’я, нябеснага апекуна Беларусі.
Выявай «Пагоні» ўпрыгожаныя ўсе дзяржаўныя дакументы тагачаснай Беларусі, старонкі «Літоўскай Метрыкі» і «Статутаў».«Пагоня» была на сцягах беларуска-літоўскага войска ва ўсіх вырашальных бітвах тых часоў — ад Грунвальда да Оршы.
Пасля Люблінскай уніі «Пагоня» нароўні з польскім белым арлом змяшчалася на гербе Рэчы Паспалітай і на каралеўскім сцягу.
Нават пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі, калі Беларусь трапіла пад уладу Расіі, «Пагоня» засталася гербам беларускіх губерняў.Яна трапіла на значкі расійскіх войскаў, размешчаных у Беларусі (напрыклад, Гродзенскага гусарскага), і нават на герб Расійскай імперыі.
Пячатку з «Пагоняй» меў і Кастусь Каліноўскі— кіраўнік паўстання 1863 года.
У пачатку ХХ стагоддзя Максім Багдановіч прысвяціў старажытнаму беларускаму гербу пранікнёны патрыятычны верш:
Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!
У 1918-м «Пагоня» стала дзяржаўным гербам Беларускай Народнай Рэспублікі — першай незалежнай беларускай дзяржавы.Калі ў канцы 1980-х разгарнулася барацьба за незалежнасць Беларусі, «Пагоня» з’явілася каля лагатыпаў падпольных улётак і першых незалежных газет. Харугвы з ёй неслі на чале шэсцяў. З’явіліся новыя карціны па яе матывах і песні пра яе.
Нацыянальнай сімволікай працягвае карыстацца інтэлігенцыя, моладзь.
Многія школьнікі носяць значкі з нацыянальным сцяжком або «Пагоняй».Адзін мой знаёмы хлопец, якому ў школе забаранялі насіць такі значак, чапляў яго на адвароце лацкана. Іншыя маюць «Пагоню» на сваіх аватарках у сацыяльных сетках. Налепкі з «Пагоняй» можна пабачыць на машынах. У тысячах кватэр вісяць бел-чырвона-белыя сцягі.
«Пагоня» сягае каранямі ў сівую даўніну, а вось нацыянальны сцяг быў кадыфікаваны адносна нядаўна.Беларусы здаўна шанавалі спалучэнне белага і чырвонага колераў.
На карціне XVI ст. «Бітва пад Оршай» пікі ваяроў ВКЛ упрыгожваюць сцяжкі з выявай чырвонага крыжа на белым полі — крыжа святога Юр’я.Чаргаванне белых і чырвоных палосаў можна бачыць і на сцягах каралёў Рэчы Паспалітай. У хрысціянскай сімволіцы чырвоны пас (або крыж) на белым полі сімвалізаваў кроў Хрыста.
Аднак
бел-чырвона-белы сцяг у сённяшнім выглядзе, у адрозненне ад «Пагоні», мае канкрэтнага аўтара.Сцяг стварыў у 1917 Клаўдзій Дуж-Душэўскі.
Да яго, маладога архiтэктара, выпускнiка Пецярбурскага горнага iнстытута і найталенавіцейшага тэатрала, з просьбай зрабіць эскіз нацыянальнага сцяга звярнуліся беларускiя арганiзацыi Пецярбурга.
«Беларусы [даўней] лічылі сваім дзяржаўным сцягам белую Пагоню на чырвоным полі», — пісаў ва ўспамінах Дуж-Душэўскі. Рух за незалежнасць хацеў стварыць сабе сцяг больш адрозны ад герба, як было ў іншых, дзяржаўных народаў».
Створаны Дуж-Душэўскім сцяг быў упершыню ўзняты ўвесну 1917 на будынку Беларускага таварыства дапамогi пацярпелым ад вайны ў Пецярбургу(Дуж-Душэўскi быў супрацоўнiкам гэтага Таварыства). А 12 сакавiка ў Мінску ўпершыню адбылося масавае свята — нацыянальны Дзень беларускага значка. Бел-чырвона-белыя значкi, кукарды і сцяжкi можна было пабачыць паўсюль на вулiцах.
Бел-чырвона-белую стужку ў 1917-м сталі насіць і вайскоўцы-беларусы на франтах Першай сусветнай вайны, каб пазнаваць сваіх.
У снежнi 1917 у Мінску падчас Усебеларускага з’езда бел-чырвона-белы сцяг ужо адзiнадушна прызнаваўся нацыянальным сімвалам Беларусi. Ён усім адразу прыйшоўся да душы: светлы, зыркі і непаўторны.Ён стаў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.
За саветамі ж сцяг быў забаронены.За яго малюнак можна было страціць працу, а то і жыццё. Тады ж чырвоны пас на сцягу набыў новае тлумачэнне — кроў, пралітая за айчыну.
Бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» — сімвалы змагання беларусаў за свабоду. З нацыянальным сцягам звязаная легендарная постаць Мірона —невядомага, які ўздымае сцягі на самых высокіх і небяспечных пунктах. «Міронам» ён падпісваўся ў цыдулках, прымацаваных да штандараў. Відаць,
у рэальнасці такіх Міронаў дзясяткі, калі не сотні.За вывешванне нацыянальнага сцяга ў Віцебску нядаўна быў пасаджаны ў турму патрыёт Сяргей Каваленка.
Парадаксальна, але ўлады таксама патроху пачынаюць разумець, што гісторыю не сатрэш.«Пагоня» вярнулася на герб Віцебскай вобласці. Для яе знайшлі і афіцыйнае вызначэнне — «гістарычны сімвал Беларусі».
А вось чырвона-зялёны сцяг прыдумалі сталіністы.
У канцы 1940-х Сталіну спатрэбілася стварыць сцягі саюзных рэспублік СССР, асабліва тых, якія былі членамі ААН. Яны былі выраблены на аснове сцяга савецкай імперыі. Гэты сцяг і зацвердзілі ў 1951.
Герб БССР трохі даўнейшы. Ён быў прыняты ў 1927, таксама на аснове герба СССР.
Нагадаем, ад рук сталіністаў у Беларусі загінула каля 200 тысяч чалавек, а ўсяго праз рэпрэсіі прайшло 600 тысяч.
Такім чынам, гэты герб маладзейшы за «Пагоню», прынамсі, на 7 стагоддзяў, а сцяг — на 34 гады за бел-чырвона-белы.





