Знайсці
05.02.2013 / 11:17РусŁacБел

У Пружанах ад менінгіту памёр маленькі хлопчык

У пачатку лютага ў Пружанах памерла двухгадовае дзіця. Улічваючы, што перыядычнасць перыядаў спаду і пад’ёму захворвання на тэрыторыі краіны складае 3–4 гады, то сёлета варта чакаць росту захворвання менінгакокавай інфекцыі
(усяго з канца 2012 г. зарэгістравана 6 смяротных выпадкаў: пяцёра дзяцей і 1 дарослы).

Пры хваробе павышаецца тэмпература цела, часам да 41 градуса, з’яўляюцца галаўны боль, пяршэнне ў горле, кашаль, насмарк, часам млоснасць, ваніты.

Прафілактычныя прышчэпкі супраць гэтай інфекцыі ў краіне не праводзяцца. Таму неабходна ведаць:

1) калі дзіця захварэла — выклікайце доктара або звяртайцеся ў паліклініку, ці выклікайце хуткую медыцынскую дапамогу пры хуткім развіцці хваробы, г.зн. пагаршэнні стану захварэў. Чым раней будзе пачата лячэнне, тым больш шанцаў на спрыяльны зыход.

2) у выпадку выяўлення дзяцей з высокай тэмпературай цела ў дзіцячых дашкольных установах і школах неабходна арганізаваць яўку захварэлага на прыём да ўрача або выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу.

3) ўсе святочныя мерапрыемствы, звязаныя з нараджэннем дзіцяці праводзьце па-за кватэрай або пры адсутнасці дзіцяці ў дадзеным памяшканні.

4) гуляйце з дзецьмі на адкрытым паветры, пазбягайце наведванняў памяшканняў, дзе многа людзей (магазіны, рынкі, кінатэатры, цырульні) і пазбягайце паездак у грамадскім транспарце.

Пётр Чайкоўскі, урач-эпідэміёлаг ДУ «Пружанская РайЦГЭ», budni.b

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера