Знайсці
18.06.2014 / 15:421РусŁacБел

У Беларусь прыйшло «Небяспечнае лета»

Па-беларуску з'явілася чарговая кніга фінскай пісьменніцы Тувэ Янсан, стогадовы юбілей якой сёлета шырока святкуецца ва ўсім свеце. Цяпер прыхільнікі мумітроляў ды іншых жыхароў Мумідола і яго ваколіцаў могуць папоўніць свае калекцыі мумікніг новым выданнем, што выйшла ў перакладзе Алесі Башарымавай у выдавецтве Змітра Коласа. Гэта кніга «Небяспечнае лета», дзе героі вымушаныя развітацца з бесклапотнасцю жыцця ў Мумідоле і прымераць на сябе новыя і часам нечаканыя ролі.

Агнядышная гара, што доўга спала, раптоўна прачнулася, і пасля вывяржэння марскія хвалі затапілі даліну. Мумісям'я, прыхапіўшы з сабой Хомсу і Місу, якія таксама засталіся без даху над галавой, ратуецца ў дзіўным плывучым доме, дзе раз-пораз грымяць навальніцы, хаця знадворку спакойна, дзе дзверы і лесвіцы нікуды не вядуць, у кладоўцы поўна неядомай ежы, а з кута чуецца чыйсьці кплівы смех. У дадатак да ўсяго, у купальскую ноч некаторыя з новых насельнікаў гэтага таямнічага дома проста знікаюць, а хтосьці нават трапляе ў вязніцу…

Словам, лета робіцца сапраўды небяспечным. Нават Снусмумрык, які затрымаўся па адной важнай і неадкладнай справе ў сваім падарожжы і ўвогуле не сніў і не бачыў, што ў Мумідоле здарыўся патоп, не змог пазбегнуць катастрофы, можа быць, яшчэ большай: вольналюбівы вандроўнік зрабіўся шматдзетным татам!

Гэтая кніга поўная нечаканых калізій, купальскіх варожбаў, раптоўных расстанняў і шчаслівых сустрэч, а яшчэ хемулёў і вожыкаў.

Набыць яе можна ў кнігарнях «Белкнігі», а неўзабаве і ў «Акадэмкнізе».

prajdzisvet.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031