Знайсці
08.12.2014 / 15:411РусŁacБел

Названы самы модны колер 2015 года

Pantone Color Institute назваў самае актуальнае адценне 2015 года. Аб гэтым паведамляецца на сайце Інстытута колеру. На думку экспертаў, найбольш модным у 2015 годзе будзе тон пад назвай «Марсала» — цёплы бардова-карычневы.

Галоўны колер 2015 атрымаў сваю назву па аналогіі з аднайменным дэсертным віном з Сіцыліі.

«Марсала ўвасабляе задавальненне ад смачнага абеду, а яго чырвона-карычневая аснова выпраменьвае вытанчанасць і натуральнасць», — гаворыцца на сайце Pantone.

Выканаўчы дырэктар Інстытута колеру Леатрыс Айсман адзначыла, што адценне марсала «увасабляе упэўненасць і стабільнасць», але разам з тым «прыцягвае ахінальнаць цеплынёй».

Pantone займаецца даследаваннямі ў галіне вызначэння самых актуальных адценняў з 2000 года. Да рэкамендацый каларыста прыслухоўваюцца спецыялісты ў сферы моды, касметалогіі, прамысловага, графічнага і інтэр'ернага дызайну.

Каб выбраць колер года, у Pantone аналізуюць разнастайныя трэнды і з'явы: навінкі кінаіндустрыі, калекцыі твораў мастацтва, папулярныя турыстычныя напрамкі, сацыяльныя і эканамічныя падзеі.

Вынікам з'яўляецца колер, які, на думку аналітыкаў, выказвае настрой і погляды пакупнікоў. У 2014 годзе самым актуальным па версіі Pantone стаў адценне «зіхатлівая архідэя», у 2013-м — смарагдавы, у 2012-м — «мандарынавы танга».

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031