Знайсці
05.01.2015 / 17:412РусŁacБел

Стваральнік Facebook будзе чытаць па дзве кнігі на месяц. Першая – «Канец улады»

Праграміст, прадпрымальнік і самы малады мільярдэр Марк Цукерберг прыняў чарговы выклік на год: у 2015-ым ён будзе чытаць па кнізе на два тыдні.

Марк Цукерберг. Фота: technobuffalo.com

Напярэдадні Новага году Цукерберг спытаў парады ў карыстальнікаў: што мусіць стаць яго мэтай у наступным годзе? З 50 тысяч прапаноў ён абраў адну: «чытанне новай кнігі кожны другі тыдзень – з акцэнтам на вывучэнне розных культур, вераванняў, гісторыі і тэхналогій».

Мноства прапаноў насамрэч было звязана з літаратурай: прапаноўвалі чытаць кнігу, што параіць карыстальнік, чытаць штомесяц пра новую краіну альбо проста прачытаць Біблію.

Абіраць кнігі Цукерберг вырашыў самастойна.

Першай кнігай стане «Канец улады» Мойзеса Наіма. «Гэта кніга, якая даследуе, як свет пераходзіць да надання індывіду большай улады, якую традыцыйна мелі толькі буйныя ўрады, вайскоўцы і іншыя арганізацыі, – піша Марк. Трэнд надання людзям большай улады – адзін з тых, у якія я веру, і ад кнігі я чакаю яго дэталёвага даследавання».

За чытальніцкімі прыгодамі і наступнымі кнігамі мільярдэра можна сачыць на старонцы A Year In Books – кніжным клубе на Facebook, зарганізаваным Цукербергам.

Папярэднімі «выклікамі самому сабе» Марка Цукерберга былі вывучэнне кітайскай мовы, штодзённае нашэнне гальштуку, штодзённае напісанне ліста чалавеку, які зрабіў свет лепшым, ці паяданне толькі мяса тых жывёл, якіх ён забіў самастойна.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера