Знайсці
03.03.2015 / 22:059РусŁacБел

У Мінску прайшоў конкурс прыгажосці «Міс гандаль — 2015» ФОТАРЭПАРТАЖ

У профільным конкурсе прыгажосці Галоўнагапраўлення спажывецкага рынка Мінгарвыканкама за тытул «Міс гандаль — 2015» змагаліся 17 канкурсантак. Конкурс «антыкрызіснай» прыгажосці працаўнікоў гандлю праходзіў у Палацы прафсаюзаў.

Адной з мэтаў конкурсу было «развіццё карпаратыўнай культуры» арганізацый гандлю, грамадскага харчавання і перапрацоўчай прамысловасці. Канкурсанткі прадстаўлялі розныя сферы гандлю і харчовай вытворчасці: ад сталічнага ГУМа да кандытарскай лініі «Камунаркі». 

Конкурс прадугледжваў пяць заданняў: агульнае дэфіле «дзелавы стыль», бліц-апытанне, творчы конкурс фларыстыкі, творчы выступ на сцэне і дэфіле ў вячэрніх строях. Найбольш рэйтынгавага нумару конкурсаў прыгажосці — дэфіле ў купальніках — не было. Відаць, карпаратыўная культура беларускіх працаўнікоў гандлю і грамадскага харчавання не жадае заходзіць так далёка. 

Каб нікога не пакрыўдзіць, кожнай з канкурсантак дасталіся суцяшальныя тытулы: «Міс індывідуальнасць», «Міс усмешка», «Міс арыгінальнасць», «Міс голас» і г.д. Пераможцай жа конкурсу стала Таццяна Булгак, якая атрымала з рук журы карону і тытул «Міс гандаль — 2015».

Фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031