Святлана Куль. Не памыліся, Абраме
Аксане Калтовіч
На ростанях няспраўджаных надзей
Здавён стаіць Абрамава карчма,
Дзе піва наліваюць задарма,
Мне цёмнага наліюць куфлі два,
А светлага – для ўнукаў і дзяцей.
Не памыліся, братухна Абрам,
Мінулае з гарчынкай – для мяне,
Там цёмны хмель вужакай кольцы ўе,
Глыток апошні, нібы ўздых – на дне,
І колькі да яго – акрэслі сам.
А будучыню іншым налівай,
Празрыстую, як сонечны бурштын,
Не памыліся – мёд, а не палын.
Хай будзе ўнукам, хай скаштуе сын,
Каб поўным куфаль быў па самы край.
6.03.15.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
УСУ спынілі расейцаў на Харкаўскім кірунку і пераходзяць да контрнаступлення — Генштаб
 4
Ярмошына на пенсіі пайшла ў навуку
 11
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера