Знайсці
08.08.2015 / 09:591РусŁacБел

7 жніўня тэмпературныя рэкорды былі пабітыя ў Мінску, Брэсце і Гродне

Праз гарачы антыцыклон працягваюць абнаўляцца тэмпературныя рэкорды. 

7 жніўня новыя максімумы дня зарэгістраваны ў Мінску — плюс 33,8 градуса (было 33,6 у 2010 годзе), Брэсце — 35,1 (34,7 у 1952 годзе) і Гродне — 34,1 (33 у 1971 годзе). Пры гэтым у сталіцы і Гродне новыя рэкорды ўстанаўліваюцца другі дзень запар. 

Цяплей за ўсё было ў пятніцу ў Івацэвічах (Брэсцкая вобласць) і Жыткавічах (Гомельская вобласць) — 35,2 градуса. У першым райцэнтры рэкорд пабіты (было 32,1 у 2010 годзе), у другім — выстаяў (35,7 таксама ў 2010 годзе). 

У Віцебску, Магілёве і Гомелі рэкорды, устаноўленыя ў анамальна гарачым жніўні 2010 года, засталіся ранейшымі (пяць гадоў таму цяплей было ва ўсходняй палове краіны, цяпер — у заходняй). 

8 жніўня сінаптычная сітуацыя не зменіцца. Днём будзе ад 30 да 36 градусаў вышэй за нуль. 

(Выкарыстаныя дадзеныя рэсурсаў надвор'я meteoinfo.by і hmc.by.)

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930