Знайсці
19.12.2016 / 18:342РусŁacБел

Музей архітэктурных мініяцюр беларускіх славутасцей адкрыецца ў Мінску 

Музей архітэктурных мініяцюр адкрыецца ў Мінску 24 снежня, паведамілі ў музеі.

Экспазіцыя музея архітэктурных мініяцюр беларускіх славутасцей «Краіна міні» ўключае 15 макетаў, яшчэ тры з'явяцца да канца студзеня будучага года, а ў далейшым плануецца пашырыць калекцыю да 70 экспанатаў.

У музеі можна ўбачыць макеты вядомых замкаў - Нясвіжскага, Лідскага і Косаўскага, а таксама Жыровіцкага манастыра, Троіцкага прадмесця, палаца Румянцавых-Паскевічаў, ландшафтаў Белавежскай пушчы, дыярамы Брэсцкай крэпасці і інш.

Кожны макет — гэта адноўленая дакладная копія славутасці і наваколля. Акрамя гэтага, на макетах адлюстраваны гістарычныя сцэны. Госці музея змогуць стаць актыўнымі ўдзельнікамі экскурсіі па экспазіцыі, паколькі кожны макет інтэрактыўны. «У прыватнасці, госці змогуць убачыць «Краіну міні» ў рэжыме «дзень-ноч». Калі будзе гаснуць верхняе святло, у вокнах замкаў і палацаў запаляцца агні», - расказаў аўтар праекта Яўген Данілік.

У музеі ёсць фотазона, аформленая ў нацыянальных матывах, міні-кафэ і зона адпачынку, сувенірная крама, дзіцячая студыя і лекцыйная зона. Плануецца праводзіць тэматычныя семінары, канферэнцыі і майстар-класы, у тым ліку па вырабе мініяцюрных макетаў.

Музей архітэктурных мініяцюр беларускіх славутасцей «Краіна міні» размясціўся ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031