Гатуем разам з «Суседзямі»: ВІДЭАрэцэпт класічнай пасты карбанара
Паста Карбанара — адна з самых смачных і пры гэтым простых у гатаванні італьянскіх страў. А ўсё таму, што прыдумалі яе звычайныя вугальшчыкі (па-італьянску — carbonaio), якія працавалі ў гарах і не бачылі дом па некалькі месяцаў. Менавіта ім упершыню прыйшло ў галаву змешваць прадукты доўгага захоўвання — макарона, цвёрды сыр, якімі яны запасіліся наперад, са свежымі яйкамі з суседніх ферм.
Прыдуманую вугальшчыкамі карбанару падаюць у найлепшых рэстаранах свету. А мы прапаноўваем вам навучыцца гатаваць яе класічны варыянт дома.
Вам спатрэбяцца:
- Спагеці, 400 грамаў;
- Часнок, 2 зубчыкі;
- Вяндліна (кумпяк ці паляндвіца), 350 грамаў;
- Пармезан, 75 грамаў;
- Жаўткі курыных яек, 4 штукі;
- Вяршкі, 250 мілілітраў;
- Алей, некалькі лыжак;
- Соль і перац да густу;
- Памідоры чэры, зеляніна для ўпрыгожвання (па жаданні).
Прыступаем да гатавання.
Засыпце ў кіпень спагеці. Пакуль яны варацца, можна заняцца будучым соусам.
Пачысціце часнок, здрабніце яго спецыяльный давілкай. Кавалак вяндліны парэжце на кубікі. А пармезан скрышыце на тарцы. Пасля бяромся за яйкі: аддзяляем жаўткі ад бялкоў. Жаўткі ўзбіваем калатоўкай, папярэдне дадаўшы да іх вяршкі. Пасля ў гэты ж посуд засыпаем цёрты пармезан. Не забываемся папярчыць і пасаліць.
На добра разагрэтую патэльню з алеем высыпце часнок, пасмажце яго прыблізна хвіліну. Дадайце вяндліну, потым — спагеці. Якасна перамяшайце абедзве масы, а пасля заліце гатовым соусам і зноў усё перамяшайце. Дайце спагеці ўвабраць у сябе смак вяршкоў — і адразу падавайце на стол. Памятайце, што карбанара найсмачнейшая, калі яна гарачая і свежая.
У якасці ўпрыгожвання стравы можна выкарыстоўваць зеляніну і памідоры чэры.
*тлустым шрыфтам вылучаныя акцыйныя тавары сеткі «Суседзяў», якія з 25 кастрычніка можна набыць са зніжкай: спагеці «Федэрычы» №3 (500 грамаў) усяго за 1,25 BYN.