Расія болей не пераможца Алімпіяды ў Сочы
Пасля сённяшняга пазбаўлення двух расійскіх скелетаністаў залатой і бронзавай узнагарод сочынскай Алімпіяды, Расія апусцілася на другое месца ў медальным заліку гульняў-2014 паводле агульнай колькасці ўзнагарод, паведамляе Міжнародны алімпійскі камітэт.
Сёння на сайце МАК былі апублікаваныя паведамленні аб пазітыўных допінг-тэстах чатырох удзельнікаў расійскай алімпійскай каманды па скелетоне. Два з іх не былі медалістамі, а вось Аляксандру Траццякову і Алене Нікіцінай давядзецца вярнуць залаты і бронзавы медалі адпаведна.
Аляксандр Траццякоў з залатым медалём Сочы-2014
Цяпер у расійскіх спартоўцаў засталося 27 медалёў — 12 залатых, 8 сярэбраных і 7 бронзавых.
На першае месца ў агульным медальным заліку выйшлі зборныя Нарвегіі і ЗША, у якіх па 29 узнагарод — 11 залатых, 6 сярэбраных, 12 бронзавых і 9 залатых, 8 сярэбраных, 12 бронзавых адпаведна. Пры гэтым паводле колькасці залатых медалёў (12) Расія пакуль засталася на першым месцы. На другой пазіцыі — Нарвегія (11).