Абураныя расіянкі абвінавачваюць Лэдзі Гага ў разбурэнні сям'і Ірыны Шэйк
Акцёр Брэдлі Купер кінуў расійскую мадэль Ірыну Шэйк. За жанчыну ў інстаграме суперніцы заступіліся суайчынніцы.
Брэдлі Купер цягам чатырох гадоў сустракаўся з расійскай мадэллю Ірынай Шэйк, два гады таму ў пары нарадзілася дачка. Але зусім нядаўна стала вядома, што Брэдлі Купер сышоўся з Лэдзі Гага.
Абураныя расіянкі вырашылі па-свойму навесці парадак у асабістым жыцці зорак і завалілі каментарамі інстаграм Лэдзі Гага.
У каментарах называюць зорку змяёй і казой.
Літаральна за суткі пад кожным фотаздымкам Лэдзі Гага з’явілася калі 50 тысяч каментароў.
Каментары адпаведныя. Адныя Лэдзі Гага вінавацяць у тым, што яна разбурыла сям’ю з дзіцем, другія просяць адумацца і кінуць Купера.
Некаторыя каментатары пішуць пра тое, што лепш бы расіяне так з’ядналіся супраць пенсійнай рэформы.
А ёсць і наогул смешныя каментары, кшталту: «Вярнулі Крым, вернем і Купера».
Дзіўна, але і беларускі таксама вырашылі падтрымаць Ірыну Шэйк.
PR-служба на процьму каментароў ніяк не рэагуе: сітуацыю не каментуюць, абразлівыя каментары не выдаляюць. Можа, таму што яны на рускай мове?