Бітва за Літву працягваецца
Здзіслаў Сіцька ў сваёй кнізе сцвярджае: Літва – не племя, а ўзброеныя часткі заходнеславянскіх плямёнаў, ваяры-найміты.
Здзіслаў Сіцька. Утроп Літвы. — Смаленск: Новая школа, 2009. – 322 с., 290 ас.
Сёлета – 1000-я гадавіна першай згадкі тапоніма «Літва» ў аналах. Свята, якое ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца шырока ў вузкіх колах, а ў Літоўскай Рэспубліцы – у шырокіх, але сціпла.
Для гісторыкаў юбілей Літвы – выдатная нагода выказаць колькі думак наконт тапоніму, за спадчыну якога змагаюцца адразу некалькі сучасных дзяржаваў.Дзе жылі плямёны, якія з часам сфармавалі Вялікае Княства Літоўскае: на тэрыторыі сучаснай Літвы-Летувы ці Беларусі — і якое тыя плямёны мелі паходжанне: славянскае ці балцкае, — вось пытанні, вакол якіх вядзецца спрэчка.
Пісьменнік і журналіст з Баранавіч
Здзіслаў Сіцька ідзе сваім, пэўна, трэцім шляхам і сцвярджае: Літва – не племя, а ўзброеныя часткі заходнеславянскіх плямёнаў, ваяры-найміты.Гэта ўсё роўна як баярства, а ў сучасных тэрмінах — прафесійнае войска. Даследчык лічыць, што пры канцы Х і ў пачатку ХІ ст. шматлікія заходнеславянскія плямёны разам са сваімі авангардам, добра ўзброенымі ваярамі, перасялілася на Панямонне, а па часе мясцовыя плямёны пачалі выкарыстоўваць вайсковую моц прыбылай літвы дзеля абароны ад мангольскіх захопнікаў.
Акрамя адметнай версіі пра паходжанне Літвы ў кнізе З.Сіцька падае ўласнае бачанне паходжання першага вялікага князя Міндоўга, яго канфесійнай прыналежнасці, а таксама абгрунтоўвае, чаму менавіта Наваградак – месца каранацыі Міндоўга.
Лявон К.
П.С. Паводле слоўніка Некрашэвіча і Байкова «утроп» - сінонім да слова «след».
0
0
0
0
0
0
Шляхціч з-пад Пінска, «архітэктар для мільянераў», які абагаўляў Рэнесанс і ненавідзеў бальшавікоў. Кніга пра архітэктара, густы якога сфарміравалі мінскі праспект
 3
Па-беларуску выходзяць бразільскія народныя казкі
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Якімі кватэрамі і аўтамабілямі валодае сям'я Эйсмантаў?
 4
Памерла Вольга Жураўлёва
 2
Затрымалі яшчэ аднаго беларуса па чарговым даносе правакатара з чат-рулеткі. Затрыманы сказаў, што падтрымлівае байцоў Палка Каліноўскага
 1
Ціханоўская збіраецца здзейсніць «доўгачаканы візіт»
 12
Ізраіль мяняе правілы ўезду для турыстаў
 1
Пяскоў: Падстаў для перамоваў з Украінай няма
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера