Знайсці
29.03.2021 / 00:13РусŁacБел

Французскія манахі апынуліся ў каранціне з трыма тонамі сыру, але знайшлі выйсце

Манастыр у цэнтры французскага рэгіёна Бургундыя запусціў тэрміновы анлайн-продаж тысяч сыроў ручной працы, вырабленых манахамі.

Фота Depositphotos.com

Абацтва Сіто каля горада Дыжон звычайна прадае сыры толькі ў рэстараны або наведнікам крамы на ўласнай тэрыторыі. Але пандэмія кавіду закрыла рэстараны, і ад гэтага ў склепах манастыра цяпер завіслі 4 тысячы сыроў агульнай вагой 2,8 тоны.

Брат Жан-Клод, кіраўнік маркетынгу ў манастыры, сцвярджае, што аб’ём продажу сыроў знізіўся прыкладна ў два разы, і манахам трэба вычысціць склады. Пытанне варта вырашыць на фоне таго, што французскія рэстараны зачыненыя яшчэ з 30 кастрычніка, тлумачыць The Guardian.

Манахі звярнуліся да інтэрнэт-стартапа Divine Box, які прадае вырабленыя ў абацтвах прадукты. Іх мэтай было прадаць да аўторка як мінімум тону сыроў, але ўжо зроблена замоў на дзве тоны.

Сыры з абацтва ўзялі срэбраны медаль на леташняй выставе ежы і напояў у Ліёне — бастыёне французскай кулінарнай культуры.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031