Знайсці
05.04.2021 / 10:45РусŁacБел

У мінскім заапарку нарадзілася верблюдзяня ФОТА

Верблюдзяня нарадзілася ў канцы сакавіка, паведамляюць Мінск-навіны.

Мінск-навіны

Як распавяла малодшы навуковы супрацоўнік Аксана Бука, роды ў вярблюдзіцы Яшмы былі няпростымі, таму дзіцяня было вырашана сімвалічна назваць Вікторыя (г.зн. перамога).

Пасля нараджэння малая адразу ўстала на ногі. Некалькі дзён яны з мамай знаходзіліся ў закрытым памяшканні, пасля чаго іх выпусцілі ў адкрыты вальер.

Цяпер у заапарку чацвёра вярблюдаў — Яшма, Вікторыя, бацька малой Васіль, а таксама пажылая вярблюдзіца Сакэ.

Мінск-навіны

Сёння Вікторыя свабодна бегае па вальеры побач з мамай. Яшма перажывае за верблюдзяня і пры набліжэнні наведвальнікаў перыядычна выдае гукі, падобныя на рык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031