Знайсці
05.04.2021 / 11:58РусŁacБел

У Дубаі затрымалі беларусак, якія ўдзельнічалі ў голай фотасесіі на балконе гатэля — ім пагражае 6 месяцаў турмы

Таксама арыштавалі мужчыну, які здымаў іх, перадае Lenta.ru. 

Мадэляў з Расіі і Беларусі, якія пазіравалі аголенымі на балконе гасцініцы Dubai Marina, нібыта здымаў грамадзянін Ізраіля. Невядома, ці мае ён дачыненне да арганізацыі гэтага «мерапрыемства» ў арабскай краіне. Паводле інфармацыі Daily Mail, упершыню відэа апублікаваў менавіта ізраільскі порна-сайт.

Паліцыя Дубая пакуль не пракаментавала затрыманне аператара. Аднак у адной з заяў праваахоўныя органы сапраўды ўказалі, што штраф у памеры пяці тысяч дырхамаў (каля 1,3 тысячы даляраў) і турэмнае зняволенне пагражае не толькі дзяўчатам, але і тым, хто здымаў іх і распаўсюджваў кадры ў інтэрнэце.

У суботу, 3 красавіка, у сацыяльных сетках з'явіліся відэаролікі і фатаграфіі аголенай фотасесіі на балконе папулярнай гасцініцы: больш за дзесяць дзяўчат пазіруюць на камеру абсалютна голымі. Кадры абурылі грамадскасць, і ў гэты ж дзень мадэляў затрымалі праваахоўныя органы. Самі дзяўчаты аказаліся грамадзянкамі Расіі, Украіны, Малдовы і Беларусі.

Пасля суда дзяўчатам пагражае да шасці месяцаў турэмнага зняволення і штраф за парушэнне законаў ААЭ аб прыстойнасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031