Маланка забіла 17 чалавек на вяселлі ў Бангладэш
Прынамсі 17 гасцей на вяселлі загінулі ў Бангладэш ад удару маланкі. Яшчэ 14 чалавек, уключаючы жаніха, атрымалі раненні. Нявесты сярод прысутных не было, піша Бі-бі-сі.
Вясельны картэж якраз накіроўваўся да дома нявесты. Людзі высаджваліся з лодкі ў прыбярэжным мястэчку Шыбгандж, калі іх заспела навальніца.
Мясцовыя жыхары распавялі, што па групе ўдарыла адразу некалькі маланак.
Штогод сотні людзей у Паўднёвай Азіі гінуць ад удараў маланкі.
У 2016 годзе Бангладэш абвясціў удары маланкі стыхійным бедствам, калі ў маі загінула больш за 200 чалавек, у тым ліку 82 чалавекі за адзін дзень.
Эксперты кажуць, што высечка лясоў спрыяе росту колькасці смяротных удараў маланкі, бо становіцца менш высокіх дрэў, якія раней прымалі ўдары на сябе.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Слуцкія паясы ткалі негрыцянкі — архіўнае адкрыццё
 2
Ці павінны дзеці чыноўнікаў адказваць за бацькоў?
 1
Памёр Генры Кісінджэр
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера