Знайсці
05.12.2021 / 09:19РусŁacБел

Дзеяч дыяспары: На наступным тыдні ў Крым прыедзе дэлегацыя з Беларусі, каб ушанаваць памяць Багдановіча

Дэлегацыя палітыкаў і грамадскіх дзеячаў з Беларусі прыедзе на наступным тыдні ў Ялту, дзе пройдуць памятныя мерапрыемствы з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча.

Пра гэта паведаміў ТАСС старшыня нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Крыма» Раман Чагрынец.

«Чакаецца узроўневая дэлегацыя, але ўзровень не выканаўчай улады, а знакавыя палітыкі і грамадскія дзеячы, якія на ўсю краіну гучаць. Канкрэтныя прозвішчы пакуль не назаву, бо ўсё можа змяніцца», — сказаў Чагрынец.

Старшыня аўтаноміі адзначыў, што правядзе дэлегацыю па тых месцах Крыма, якія, на яго думку, неабходна паказаць Аляксандру Лукашэнку, які нібыта плануе візіт у Крым.

«Я ўпэўнены, што па прыбыцці Лукашэнка таксама паедзе на магілу Багдановіча, як і гэтая дэлегацыя, а таксама наведае санаторый «Беларусія»», — лічыць Чагрынец.

Нагадаем, на мінулым тыдні Лукашэнка ў інтэрв'ю Дзмітрыю Кісялёву заявіў, што Крым — дэ-юра і дэ-факта расійскі, а таксама выказаў здзіўленне, што беларускія самалёты не лётаюць у Крым. 

Максім Багдановіч памёр у Ялце ў 1917 годзе, там і пахаваны. 9 снежня будзе адзначацца 130 гадоў з дня яго нараджэння.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031