Знайсці
05.12.2021 / 22:09РусŁacБел

Галоўчанка: У дэфіцытным бюджэце на 2022 год няма нічога катастрафічнага

«На жаль, не ўсе ведаюць прынцыпы працы дзяржаўных фінансаў, таму слова дэфіцыт бюджэту гучыць жахліва. Значыць, нешта здарыцца. Ды абсалютна не», заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў эфіры «Беларусь-1», піша БелТА.

«Многія краіны не тое, што гадамі, а дзесяцігоддзямі жывуць ва ўмовах бюджэтнага дэфіцыту і жывуць досыць нядрэнна. Злучаныя Штаты Амерыкі маюць самы вялікі дэфіцытны бюджэт. Таму ў выпадках, калі дзяржаўныя выдаткі перавышаюць разліковыя даходы — закладваецца бюджэтны дэфіцыт.

Чаму мінулы год, бягучы і будучы плануюцца з дэфіцытам? Бо, што ў нас ёсць непрадбачаныя выдаткі на падтрымку эканомікі і насельніцтва ва ўмовах COVID-19 і санкцый.

Значыць, на гэта трацяцца дадатковыя грашовыя сродкі», - сказаў Раман Галоўчанка.

Таксама Галоўчанка сказаў, што санкцыі ў адказ супраць краін Захаду будуць агучаныя ў найбліжэйшыя дні.

«Будзем выпрацоўваць рашэнні, якія ў бліжэйшыя дні будуць агучаныя, відавочна, адразу пасля выхадных дзён. Мы ні на каго не нападалі, але раз ужо супраць нас развязаная эканамічная вайна або гібрыдная вайна, вядома, дзеянні неўзаемнымі не застануцца», - заявіў ён.

Паводле яго слоў, Беларуссю будуць прынятыя «абсалютна адэкватныя меры».

«Гэта толькі частка з іх. Мы не ідзем на тое, каб задзейнічаць увесь арсенал. Хоць адказы напрацаваныя і наступныя меры будуць не асіметрычныя, як мы казалі, а сіметрычныя», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031