Знайсці
07.12.2021 / 17:37РусŁacБел

У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам

Кіраўнік Рады па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі Валерый Фадзееў папрасіў мэра Масквы Сяргея Сабяніна «разабрацца» з надпісамі ў маскоўскім метро на ўзбекскай і таджыкскай.

У Раду паступаюць шматлікія скаргі на стварэнне адзінага міграцыйнага цэнтра ў вёсцы Сахарава ў Новай Маскве. «Асаблівае раздражненне» у жыхароў Масквы выклікаюць надпісы на ўказальніках бліжэйшых станцый метро, зробленыя на ўзбекскай і таджыкскай.

Фадзееў папрасіў Сабяніна разгледзець скаргі жыхароў і праінфармаваць яго аб прынятых мерах.

Надпісы на таджыкскай і ўзбекскай мовах з'явіліся ў верасні на ўказальніках на станцыях «Прокшына» і «Лесапаркавая», ад якіх ходзяць аўтобусы да міграцыйнага цэнтра. Гэта рабілі для зручнасці мігрантаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031