Знайсці
06.01.2022 / 07:57РусŁacБел

Што адбываецца ў Казахстане? Сітуацыя на раніцу 6 студзеня

Наступіў новы дзень пратэстаў і беспарадкаў у Казахстане. У сераду прэзідэнт Такаеў запрасіў дапамогу ў сіл АДКБ у навядзенні парадку. Якія навіны па стане на раніцу 6 студзеня?

У краіне часова прыпыненая дзейнасць усіх фінансавых устаноў, пра гэта заявіў прэс-сакратар Нацбанка Алжас Рамазанаў. Такое рашэнне прынятае з-за парушэнняў у працы інтэрнэту і ў мэтах бяспекі супрацоўнікаў. Людзі стаяць у чэргах да банкаматаў, каб зняць грошы.

У Нур-Султане ўсе адміністрацыйныя будынкі ўзятыя пад ахову і ачэпленыя сілавікамі. Абстаноўка ў сталіцы спакойная.

У Алматы адбываецца антытэрарыстычная аперацыя. Вайскоўцы на БТР і аўтатранспарце ўзялі ў кальцо сотні людзей на цэнтральнай плошчы. Там ідзе перастрэлка.

Кіраўнік камітэта расійскай Дзярждумы па СНД Калашнікаў заявіў, што сілы АДКБ нібыта не будуць наводзіць парадак у краіне, а іх роля будзе заключацца ў ахове вайсковай інфраструктуры і іншых аб’ектаў. З «тэрарыстамі» будуць разбірацца мясцовыя сілавікі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера