Знайсці
14.01.2022 / 08:10РусŁacБел

Кіраўнік цэнтра Гамалеі расказаў, што заразіўся каранавірусам, але амаль не заўважыў гэтага

Кіраўнік цэнтра Гамалеі, дзе быў распрацаваны «Спутнік V», Аляксандр Гінцбург, паведаміў, што быў заражаны амікрон-штамам каранавіруса.

Фота ТАСС

Дырэктар расійскага НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург распавёў, што быў інфікаваны амікрон-штамам каранавіруса, аднак не захварэў на COVID-19. Ён звязвае гэта з тым, што быў прышчэплены «Спутнікам V», паведамляе РБК.

«Тыя, хто прышчэплены «Спутнікам», хутчэй за ўсё, не захварэюць каранавірусам, выкліканым штамам «амікрон», і можа быць, не даведаюцца, што яны перахварэлі, пакуль не здадуць антыцелы і не паглядзяць віруснейтралізацыю на «амікроне». Што вось і я зрабіў, злятаўшы за мяжу. Калі б у мяне не было магчымасці вызначыць у сваёй сыроватцы віруснейтралізуючыя антыцелы да «амікрона» пасля паездкі, я б і не даведаўся, што быў ім інфікаваны», — распавёў ён.

Са слоў Гінцбурга, тэст, які ён зрабіў пасля паездкі за мяжу, паказаў вельмі высокія цітры віруснатралізуючых «амікрон»- антыцелаў. Аднак ніякіх сімптомаў COVID-19 ён так і не адчуў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031