Ціханоўская выказала спачуванні блізкім Паўла «Волата»
Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным і блізкім байца батальёна Каліноўскага Паўла «Волата», які загінуў, баронячы Украіну ад расійскай агрэсіі.
Павел «Волат»
Ціханоўская адзначыла:
«Смерць любога беларуса — велізарная трагедыя для ўсіх нас. Вызваляючы ўкраінскую вёску ад расійскіх захопнікаў, загінуў добраахвотнік з батальёна Каліноўскага Павел «Волат». Мае шчырыя спачуванні яго родным, блізкім, сябрам і пабрацімам.
Павел ужо шосты беларус, які загінуў, абараняючы Украіну ад расійскай агрэсіі. Мы не забудзем Паўла «Волата», Канстанціна «Фенікса» Дзюбайлу, Змітра «Ганса» Рубашэўскага, Змітра «Тэрора» Апанасовіча, Аляксея «Тура» Скоблю, Іллю «Літвіна» Хрэнава. Усе яны — героі, а героі назаўжды застаюцца ў памяці людзей».
Пра гібель Паўла «Волата» сёння паведаміў тэлеграм-канал батальёна Каліноўскага.