Знайсці
17.05.2022 / 20:01РусŁacБел

Буйны акцыянер гандлёвай сеткі ОМА сыходзіць з Беларусі 

Кампанія Kesko Senukai спыняе сваю дзейнасьць у Беларусі і выходзіць з ліку акцыянэраў гандлёвай сеткі OMA. Кампанія, якой кіруюць грамадзяне Літвы і Фінляндыі, мае 50% акцый OMA і цяпер прадае іх, піша delfi.lt.

Фота: keskosenukai.com

Kesko Senukai з самага пачатку вайны праяўляе салідарнасць з жыхарамі Украіны. Ва ўсіх краінах Балтыі кампанія аператыўна спыніла закупку ўсіх расійскіх і беларускіх тавараў, актыўна пастаўляе дапамогу жыхарам Украіны праз Чырвоны Крыж і ўдзельнічае ў іншых ініцыятывах дапамогі ўкраінцам.

З Расій Kesko Senukai спыніла адносіны ў самым пачатку вайны з Украінай, а да Беларусі справа дайшла цяпер.

Зрэшты, паведамляецца, што ўсе гандлёвыя сувязі з OMA — і продажы, і экспарт — былі спыненыя ў красавіку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031