Знайсці
06.06.2022 / 16:12РусŁacБел

Беларусь і Расію выключылі з Балонскага працэсу

Беларускія і расійскія ВНУ былі выключаныя з Балонскага працэсу. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Міністэрства адукацыі і навукі РФ Дзмітрый Афанасьеў на пашыраным пасяджэнні Камітэта Савета Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры.

«11 красавіка Балонская група абвясціла пастанову спыніць прадстаўніцтва Расіі і Рэспублікі Беларусь ва ўсіх структурах Балонскага працэсу», — заявіў Афанасьеў.

13 красавіка міністр адукацыі Украіны Сяргей Шкарлет заяўляў, што прадстаўніцтва Беларусі ў Балонскім працэсе будзе прыпыненае. Група суправаджэння Балонскага працэсу выступіла з ініцыятывай прыпыніць прадстаўніцтва Расіі, але пра Беларусь у заяве не згадвалася. Міністэрства адукацыі Беларусі сітуацыю ніяк не каментавала, паведамляе reform.by.

Балонскі працэс — працэс збліжэння і гарманізацыі сістэм вышэйшай адукацыі краін Еўропы. Балонская дэкларацыя была падпісаная 19 чэрвеня 1999 года з мэтай стварэння адзінай еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Беларусь далучылася да працэсу ў 2015 годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930