Знайсці
08.06.2022 / 11:52РусŁacБел

Журналістаў Канстанціна Залатых і Алеся Любенчука прызналі палітвязнямі

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі журналіста Алеся Любенчука і дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых.

Аляксандр Любянчук

Залатых затрымалі 18 мая. У яго дома і ў рэдакцыі адбыўся ператрус. Адвакат амаль тыдзень не мог з ім сустрэцца і не ведаў, дзе яго трымаюць.

Залатых выставілі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варажнечы, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай). Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Канстанцiн Залатых знаходзiцца ў СІЗА ў Жодзіне.

Журналіста-фрылансера Алеся Любенчука затрымалі 26 мая. Ён знаходзіцца ў СІЗА ў Мінску. На сёння дакладна не вядома, у чым яго вінавацяць. Адвакат журналіста знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031