Знайсці
10.06.2022 / 09:29РусŁacБел

Падаляк: На вайне штодня гіне 100-200 украінскіх вайскоўцаў

На вайне ва Украіне штодня гінуць 100-200 украінскіх вайскоўцаў, заявіў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у эфіры Newshour BBC World Service. Гэта самыя вялікія лічбы ўкраінскіх страт, апублікаваныя ўладамі Украіны за ўвесь час вайны.

Фота: GETTY IMAGES

Як заявіў Падаляк, адна з галоўных прычын вялікай колькасці страт — адсутнасць парытэту паміж украінскімі і расійскімі вайсковымі магчымасцямі. Украіне трэба да 300 ракетных сістэм, каб дасягнуць парытэту з агнявой магутнасцю Расіі і вызваліць акупаваную тэрыторыю, дадаў ён.

Падаляк адзначыў, што «пакуль Расія не пацярпіць сур'ёзнае вайсковае паражэнне, ніякая форма дыялогу не будзе магчымая, і яны (расійскія вайскоўцы) будуць працягваць спрабаваць захапіць» частку Украіны.

1 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінская армія кожны дзень губляе ў баях 60-100 салдат забітымі і 500 параненымі. Самая складаная сітуацыя, па яго словах, склалася на ўсходзе Украіны ў Севераданецку і Лісічанску. На прэс-канферэнцыі ў траўні Зяленскі таксама казаў, што ў баях на ўсходзе краіны штодня гінуць да 100 украінскіх салдат.

Учора міністр абароны Аляксандр Рэзнікаў заявіў, што штодня гіне каля 100 салдат, а 500 атрымліваюць раненні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
17
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031