Затрыманай падчас рэферэндуму Ірыне Яўмененка далі тры гады хіміі
Жанчыну затрымалі 27 лютага і спачатку асудзілі на 15 сутак, а потым завялі крымінальную справу.
Ірына Яўмененка скончыла МДЛУ, мае сваё турыстычнае агенцтва. Працавала настаўніцай французскай мовы ў гімназіі.
Жанчына была затрыманая 27 лютага, у дзень галасавання на рэферэндуме. Спачатку яе асудзілі на 15 сутак, а потым прад'явілі абвінавачанні паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і перавялі з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА на Валадарскага.
10 чэрвеня Ірына была асуджаная да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яе выпусцілі ў зале суда да накіравання для адбыцця тэрміну пасля амаль чатырох месяцаў у СІЗА.
0
0
1
0
1
12
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Зяленскі правёў пасяджэнне Стаўкі ў Харкаве
 1
Збеглы польскі суддзя Шміт выпадкова выклаў у тэлеграм свае кантакты. ГУБАЗіК і Артур Гайко таксама ёсць
 7
Беларусы хваляцца ў твітары сваімі праваламі
 5
На могілках у Смаргоні згарэла старадаўняя капліца
 6
Некаторыя 11-класнікі, якія плануюць паступаць за мяжу, не могуць атрымаць у Мінадукацыі патрэбную даведку
 2
Судзяць хітрага бізнэсмэна, які прыгразіў еўрапейскай кампаніі санкцыямі за адгрузку падсанкцыйнаму беларускаму заводу
 1
Лукашэнка гасціць у Аліева
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера