Жыхар Брэста вырошчваў наркатычныя каноплі дома ў вазонах
42-гадовы берасцеец вырошчваў сыравіну для марыхуаны і гашышу ў вазонах, але не ставіў вытворчасць на паток. Калі ім зацікавілася міліцыя, ён патлумачыў, што вырошчваў каноплі для асабістага спажывання, піша «Вечерний Брест».
Фота ілюстрацыйнае
У дачным доме, размешчаным у Брэсцкім раёне, аператыўнікі выявілі сем вазонаў з раслінамі і абсталяванне для вырошчвання нарказмяшчальных культур. Была прызначаная экспертыза наркотыкаў.
«Судовыя эксперты вызначылі, што гэтыя расліны ўтрымліваюць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. Могуць быць выкарыстаныя для вырабу небяспечных наркатычных сродкаў (марыхуана, гашыш, гашышны алей)», — паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.
У дачыненні да берасцейца распачалі крымінальную справу.
1
1
1
1
2
2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Чаго вы прыперліся?» Дзяўчына паскардзілася, што за фотасесію на беларускіх цюльпанавых палях трэба плаціць
 5
У Расіі аб'явілі ў вышук Зяленскага і Парашэнку
 3
Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы
 1
«Сур'ёзна схуднеў, важыць, напэўна, кілаграм 80». Былы палітвязень пра Віктара Бабарыку
 59
Як прэм'ера Галоўчанку адправілі ў Егіпет эканом-класам
 4
Надзея Ермакова ездзіць на аўтобусе: У спіну не плююць, але аднойчы з Ярмошынай пераблыталі
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера