Супрацоўніка «Нафтана» трэці раз запар арыштавалі на 15 сутак
Першы раз Барыса Жахоўскага затрымалі 16 мая і асудзілі на 15 сутак, піша «Вясна».
У сярэдзіне траўня ў Наваполацку на працоўным месцы затрымалі 32-гадовага супрацоўніка «Нафтана» Барыса Жахоўскага. Першы суд на Барысам адбыўся 16 мая. Суддзя Вольга Баліка асудзіла яго да 15 сутак арышту за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Але на волю ён не выйшаў — быў складзены новы пратакол па арт. 19.11 КаАП. Вынікам сталі чарговыя 15 сутак.
Учора Жахоўскага асудзілі трэці раз запар. Гэтым разам суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Барыса вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП) і арыштавала яго зноў на 15 сутак. Агулам мужчыну будуць утрымліваць за кратамі 45 дзён.
0
0
0
0
0
3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі
 12
«Трымайся, Ігарок, усім цяжка». Найлепшыя твіты тыдня
 3
Унікальны падземны пераход у Мінску пачалі рамантаваць усяго праз чатыры месяцы пасля адкрыцця
 4
«Коні з дзяцінства былі маёй самай вялікай любоўю». А цяпер беларуска лепіць іх так, што можна лёгка зблытаць з жывымі
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера