Знайсці
22.06.2022 / 15:15РусŁacБел

Мінабароны Эстоніі заявіла, што Расія на вучэннях адпрацоўвае ракетныя ўдары па тэрыторыі краіны

Пра гэта міністр абароны Кусці Салм паведаміў фінскай газеце Iltalehti.

Фота: Ekspress Meedia

Напярэдадні МЗС Эстоніі выклікала расійскага пасла Уладзіміра Ліпаева, каб выказаць пратэст у сувязі з парушэннем паветранай прасторы расійскім верталётам 18 чэрвеня. Паведамлялася, што ён знаходзіўся на тэрыторыі Эстоніі амаль дзве хвіліны.

Як адзначыў Салм, гэта не адзінкавы выпадак.

«Расійскія верталёты здзейснілі некалькі парушэнняў мяжы. Гаворка ідзе не пра караблі ў пяцьдзясят міль ад узбярэжжа ці пра самалёты, а пра верталёты. Верталёт выпадкова не перасякае мяжу», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031