Знайсці
02.07.2022 / 15:221РусŁacБел

МЗС Польшчы параіла сваім грамадзянам пазбягаць паездак у Беларусь па «бязвізе»

У Міністэрстве замежных спраў Польшчы пракаментавалі ўвядзенне Беларуссю бязвізавага ўезду ў краіну для грамадзян Польшчы з 1 ліпеня.

«Раім быць вельмі асцярожнымі і пазбягаць паездак у Беларусь», — заявіў у Львове намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі, піша «Польскае радыё».

Павел Яблонскі падкрэсліў, што з тэрыторыі Беларусі працягваюцца напады на Украіну:

«Стаўленне Беларусі, як у дачыненні да Украіны, так і Польшчы варожае. Калі нехта пабывае на тэрыторыі краіны, якая ставіцца да Польшчы як да ворага, то павінен усведамляць рызыку. У Беларусі зараз каля тысячы палітвязняў. Мы не забываем пра іх і працягваем намаганні з мэтай іх вызвалення. Міжнародны ціск трэба аказваць, як на Расію, так і на Беларусь».

Для ўезду ў Беларусь палякам неабходна мець пашпарт і страхоўку. Бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць да канца гэтага года. Рашэнне аб гэтым прыняў Аляксандр Лукашэнка «для падтрымання добрасуседскіх адносінаў».

Бязвізавы рэжым Беларусь раней таксама ўвяла для грамадзян Літвы и Латвіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
02.07.2022
Глупства
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031