Знайсці
20.08.2022 / 11:563РусŁacБел

Вядомы гісторык даў параду тым, каму цяжка пачаць размаўляць па-беларуску

У твітары гісторыка Цімафея Акудовіча з'явіўся трэд з парадамі, як пераадолець боязь размаўляць паўсюль па-беларуску. Прыводзім яго з некаторымі праўкамі.

Цімафей Акудовіч.

«Сустрэў запар некалькі твітаў ад беларусаў-пачаткоўцаў пра тое, што цяжка ўсюды гаварыць па-беларуску. Згадаў сваю маладосць і вось вам адна парада, якой можна скарыстацца. А можна і не скарыстацца.

Гаварыць па-беларуску ў Беларусі — гэта права беларусаў. Таму, нібыта, трэба абавязкова ўсюды казаць па-беларуску.

Але «права» і «трэба» — гэта незвязаныя рэчы.

Права — гэта тое, што трэба вам. А ці трэба вам асабіста ўскладняць сабе жыццё, ставячы ў тупік усіх людзей навокал? Хутчэй за ўсё не, калі толькі вы не адносіцеся да той меншасці, якой падабаецца падсцёбваць навакольных.

Гаварыць па-беларуску ў публічных месцах вам трэба не як асобе, а як грамадзяніну, які разумее, што такім чынам ён пашырае моўную прастору. Таму беларускамоўная камунікацыя — гэта не права, а работа (валанцёрская, зразумела).

І ставіцца да яе трэба, як да работы. Спакойна, запланавана, невялікімі порцыямі, якія вы можаце пацягнуць.

Прыходзіць з сябрамі ў месцы, дзе вы хацелі б, каб вас запомнілі беларускамоўным. Пачынаць гаварыць па-беларуску там, дзе адчуваеце, што пацягнеце ўсе гэтыя здзіўленыя позіркі і дурацкія пытанні.

Не перажываць, калі не атрымалася. Камфортнае адчуванне ад камунікацыі з незнаёмымі людзьмі будзе прыходзіць паступова.

Беларускамоўнае поле вакол кожнага чалавека нарастае, як цягліцы ў спортзале. Галоўнае нікуды не спяшацца, але і не зніжаць тэмп.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
142
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
2
0
Axel Justas/адказаць/
20.08.2022
Пачніце адказваць на мэйлы па-беларуску. Можна калі што і ў слоўнік паглядзець, і ў больш дасведчаных якое слова запытацца. І быццам бы не 'твар у твар', не так страшна. А практыка будзе цудоўная - і лексіку падцягнуць, і граматыку.
5
Студент/адказаць/
21.08.2022
Спасибо, пусть сам размышляет сколько ему влезет. Мы не историки, а потому нам не очень то и нужно.
22.08.2022
а мы з калегамі (гэта не я пачала)) пачалі вітацца - "добрай раніцы". і хай сабе ў беларусаў добрай раніцы не было... ну можа хоць у нас будзе (?)

шчэ трасяначка раз-пораз праскоквае... прычым, гэта не знарок, а знарок, то бок спецыяльна. малады калега сказаў - трасянка - гэта наш скарб. і чамусьці паглядзеў на мяне. я кажу - канечне. ну а як яшчэ? канечне гэта наш скарб. гэта ланцужок, які не дае знікнуць мове
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031