Знайсці
12.09.2022 / 08:269РусŁacБел

Стала вядома, колькі будзе каштаваць першы беларускі ноўтбук 

«Беларускі» ноўтбук, які паказваў школьнікам Лукашэнкі, збіраюцца прадаваць па цане ад 1300 рублёў.

Калі гэта здарыцца, невядома. Але ў сюжэце БТ было заяўлена, што столькі будзе каштаваць камп’ютар з дыяганаллю экрана 15,6 цаляў і што цана будзе залежаць ад «начынкі». Ніякіх іншых тэхнічных характарыстык у сюжэце не прыводзілася. 

Нагадаем, што 1 верасня падчас «адкрытага ўроку» Лукашэнка паказаў падлеткам ноўтбук «Гарызонт». Беларускага ў ім, па ягоных словах, было толькі 12%. 

Па сюжэце БТ незразумела, што з кампанентаў зроблена ў Беларусі. Як сцвярджае інжынер-канструктар прадпрыемства, яны засвоілі друкаваныя платы і кабельныя злучэнні. Долю лакалізацыі збіраюцца павялічыць за кошт вытворчасці карпусоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
Уладзімір/адказаць/
12.09.2022
хх, Усё ён зможа. Гэта ж "Lenovo"! Дарэчы, гэты "кітаец" без шыльдачкі "Горизонт" каштуе 1000 руб. :)))
12.09.2022
Satan, быў і ў нас цяжкі) ноўт. з вялікім экранам і ўсё такое. для розных патрэб. але пэўна я яго знасільнічала) ён увесь час працаваў. паколькі вялікі, пераграваўся і ўсё такое.
хаця чаму быў... і зараз працуе шчэ (набыты дзесьці ў 2008 годзе) на лецішчы. толькі без экрана
12.09.2022
Satan, гэта ўсё зразумела. але нават "лагатып" намаляваць больш-менш падобны на лагатып не змаглі.
стыль "хай-так" 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031