Знайсці
18.09.2022 / 08:232РусŁacБел

Зяленскі дапусціў вяртанне Крыма дыпламатычным шляхам

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Reuters заявіў, што не выключае, што Украіна будзе вяртаць Крым дыпламатычным шляхам.

«Няма іншага шанца, проста няма выйсця, трэба дэакупаваць тэрыторыю.

Так можа здарыцца, што Крым будзе вяртацца дыпламатычным шляхам.

Безумоўна, людзі ва Украіне больш падтрымліваюць дыпламатычны шлях вырашэння гэтага пытання. Што за кола асоб будзе абмяркоўваць гэтае пытанне і калі гэта будзе, я не магу цяпер сказаць. Але, тым не менш, гэта маё меркаванне», — заявіў ён.

Раней галоўнакамандуючы ўкраінскай арміі Валерый Залужны выпусціў артыкул, у якім расказаў пра тое, што нават вызваленне Крыма не гарантуе бяспеку Украіны, а ключавым для спынення вайны будзе атрыманне зброі далёкага радыусу дзеяння. Гэта можа ўскосна сведчыць пра тое, што ўкраінцы гатовыя вырашаць пытанне прыналежнасці Крыма дыпламатычным шляхам, у адрозненне ад іншых тэрыторый.

Генерал Залужны ўпершыню апублікаваў артыкул. Асноўная думка: не заняцце Крыма, а атрыманне Украінай зброі далёкага радыуса дзеяння спыніць вайну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
18.09.2022
Зря он это допустил...
0
Нина/адказаць/
18.09.2022
Цитата: "украинцы готовы решать вопрос принадлежности Крыма" - неверная формулировка. ПРИНАДЛЕЖНОСТЬ Крыма Украиной не обсуждается, Крым - территория Украины. Вы путаете две вещи: принадлежность территории и способ ее возврата законному владельцу. Зеленский говорил о СПОСОБЕ. Он прав в том, что дипломатический путь даст возможность сохранить жизни украинцев. Я думаю, никаких переговоров с рашкой об окончании войны (а снятие санкций с рф и отдельных ее функционеров последует только после окончания войны, плюс еще ряд условий) не будет, пока рашисты будут оставаться на территории Украины, а значит, и в Крыму. Понятно, что для Украины желательнее уход рашки из Крыма тихо-мирно, а не в результате обстрелов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031