Знайсці
26.09.2022 / 10:31РусŁacБел

Жыхара Гродна асудзілі за абразу Лукашэнкі і выяву са свастыкай у зялёна-чырвоных колерах

У судзе Ленінскага раёна Гродна вынесены прысуд 33-гадоваму Дзмітрыю Янушкевічу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 370) і абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368), паведамляе «Вясна».

Суддзя Наталля Казёл пакарала мужчыну годам калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Паводле матэрыялаў справы, Янушкевіч размясціў негатыўныя публікацыі ў аднакласніках пра Аляксандра Лукашэнку і дзяржаўны сцяг Беларусі. Сярод іншага, мужчына адрэагаваў на публікацыю ў адной з суполак, пасля чаго на яго старонцы з'явілася выява Лукашэнкі са свастыкай ззаду.

Абвінавачванне расцаніла гэтае дзеянне, як «непрымальнае з пункту гледжання сучаснай культуры, паколькі ў ім прысутнічаюць элементы скажэння грамадска-палітычнай рэчаіснасці» щ тым плане, што Лукашэнкам ў кіраванні краінай «ужываюцца фашысцкія метады».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031