Знайсці
08.10.2022 / 12:33РусŁacБел

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» выпусціў яркі трэйлер

«Як дома» — пад такім слоганам сёлета пройдзе кінафестываль «Паўночнае ззянне». Трэйлер натхнёны маніфестам дырэктаркі фестывалю Волі Чайкоўскай.

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін адбудзецца з 20 па 30 лістапада. Сёлета фэст чакаецца ў гібрыдным фармаце: беларускую праграму пакажуць offline ў Таліне, Рызе і Стакгольме, а online будзе даступная ўся праграма бясплатна. Каб глядзець добрае фестывальнае кіно, трэба будзе толькі зарэгістравацца (рэгістрацыя адкрыецца пазней). Але ўжо цяпер вы можаце падтрымаць фестываль данатам.

«У трэйлеры мы шукаем адметныя для нас прадметы і з’явы, што нагадваюць дом і ствараюць дом вакол нас саміх: імбрычак, сланечнік, ложак, зэдлік, шыпшына, — разважае дырэктарка Воля Чайкоўская. — Гэтыя рэчы мы носім з сабой у думках ці ў чамаданах, як унутраны стрыжань, мы вяртаемся да іх, нагадваючы сабе, хто мы, адкуль ідзём і куды».

У гэтым годзе над трэйлерам працавалі Юля Васільчэнка (графічны дызайн), Аня Працэнка (дызайн), Дзмітрый Калашнікаў (анімацыя), SG (гук). Зрэжысавала і спрадзюсавала ролік Воля Чайкоўская.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031