Знайсці
04.11.2022 / 23:575РусŁacБел

Сілавікі завалодалі акаўнтамі гурта Tor Band і выдалілі ўсе кліпы з мільёнамі праглядаў

На афіцыйным ютуб-канале папулярнага рагачоўскага гурта Tor Band зніклі ўсе відэакліпы, якія музыкі размяшчалі цягам некалькіх гадоў, заўважыў гомельскі сайт «Штодзень».

Агулам прагляды відэа гуртоў перавысілі 5 мільёнаў разоў. Імаверна, да ютуб-канала атрымалі доступ сілавікі, якія некалькі дзён таму затрымалі музыкаў Яўгена Бурло і Дзмітрыя Галавача. Прынамсі, так сцвярджаюць знаёмыя музыкаў.

Сёння таксама ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явілася інфармацыя пра тое, што інфармацыйная прадукцыя, сацсеткі і лагатып гурта Tor Band былі прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». 

Вось так выглядае на дадзены момант афіцыйны ютуб-канал гурта Tor Band

А вось так яшчэ нядаўна выглядала старонка гурта з мільёнамі праглядаў

Tor Band — аўтары хітоў «Мы — не народзец», «Жыве», «Бацька».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
49
0
Леник/адказаць/
05.11.2022
На ютубе можно восстановить все видео. Пусть кто-то из группы кто на свободе напишет в саппорт
0
Смутак/адказаць/
05.11.2022
А што далей! А далей, калі дэмакратыя не пераможа(а трэба прызнацца, што гэта мажліва, бо Паўночная Карэя існуе), усе будуць слухаць толькі "правільныя"песьні! Так, Беларусь можа застацца "Беларуссией", бо ніхто далей сёняшняга дня ня бачыць! Калі б гэта было лёгка, то і Расія і Беларусь даўно б ужо ператварыліся ў моцныя дэмакратычныя краіны! Але логіка тут не працуе!
4
Целая и красивая луковка/адказаць/
05.11.2022
аыа, учитывая как легкомысленная Европа пропускает на свою территорию разных мошенников и бандитов - виновники всего этого вместе с лукой потом ещё поедут во Францию и будут требовать к себе повышенных прав и уважения и им их дадут.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031