Знайсці
17.11.2022 / 11:29РусŁacБел

Улады Украіны заявілі, што новыя ўдары Расіі накіраваныя на аб'екты газаздабычы

Расія наносіць удары па Паўднёвым машынабудаўнічым заводзе ў Дняпры і па аб'ектах газаздабычы, паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

«Пакуль над Кіевам пралятаюць ракеты. Зараз бамбяць нашу газаздабычу, бамбяць нашы прадпрыемствы ў Дняпры, «Поўдзеньмаш», — сказаў Шмыгаль, выступаючы на ​​Кіеўскім міжнародным эканамічным форуме.

З-за ракетнага ўдару па Дняпры, паводле апошніх звестак, пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку 15-гадовы падлетак, паведаміў мэр Барыс Філатаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031