Знайсці
18.11.2022 / 10:19РусŁacБел

Брытанская разведка: Расія рыхтуе абарончыя рубяжы за дзясяткі кіламетраў ад цяперашняй лініі фронту

Вайсковая разведка Мінабароны Вялікабрытаніі ў сваёй ранішняй зводцы ўказвае на тое, што прыярытэтам расійскіх вайскоўцаў у акупаваных частках Украіны застаецца падрыхтоўка абарончых рубяжоў — і не толькі ў Херсонскай вобласці.

«Лінія Вагнера»

Пасля адступлення з правага берага Дняпра расійскія вайскоўцы працягваюць надаваць прыярытэтную ўвагу пераабсталяванню, рэарганізацыі і падрыхтоўцы абароны на большасці ўчасткаў ва Украіне, канстатуюць аўтары зводкі.

Расійскія вайскоўцы абсталявалі новыя сістэмы траншэй ля мяжы з Крымам, а таксама ля ракі Паўночны Данец паміж Данецкай і Луганскай абласцямі.

Некаторыя з гэтых месцаў знаходзяцца на адлегласці да 60 км ад цяперашняй лініі фронту, што дазваляе выказаць здагадку, што расійскія вайскоўцы рыхтуюцца на выпадак далейшых буйных прарываў украінскіх войскаў, гаворыцца ў справаздачы.

Пры гэтым у брытанскай разведцы не выключаюць, што Расія паспрабуе перакінуць частку сіл, выведзеных з Херсона, для пашырэння сваіх наступальных аперацый у раёне горада Бахмут у Данецкай вобласці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031