Знайсці
22.11.2022 / 09:042РусŁacБел

Стала вядома месца магчымага захоўвання ядзерных адкідаў з БелАЭС

Ядзерныя адкіды з Беларускай атамнай станцыі і іншых аб'ектаў, магчыма, будуць захоўваць на тэрыторыі Палескага радыяцыйнага запаведніка, заявіў начальнік упраўлення па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі МНС Беларусі Дзмітрый Паўлаў, піша Sputnik.

«Гіпатэтычна мы бачым гэты рэгіён як патэнцыйны для размяшчэння, можа быць, нават адзінага пункта захавання радыеактыўных адкідаў. Але калі дазволяць умовы», — сказаў ён, выступаючы на тэматычным круглым стале на форуме «Атамэкспа» ў Сочы.

Па яго словах, падчас чарнобыльскай катастрофы тэрыторыя запаведніка падверглася забруджванню стронцыем і цэзіем, а таксама выпадзеннем ядзернага паліва. У бліжэйшы час гэтыя землі неабходна яшчэ абследаваць.

Паўлаў падкрэсліў, што Палескі запаведнік разглядаецца як месца для «нерадыяцыйных» праектаў. Адзін з такіх — магчымасць вытворчасці кантэйнераў для пунктаў захавання радыеактыўных адходаў.

Мяркуецца, што ў адзіным пункце захавання будзе захоўвацца 95% адкідаў з БелАЭС, астатнія — з іншых аб'ектаў.

Адзін з такіх — спецпрадпрыемства «Экарэс», якое знаходзіцца недалёка ад Мінска. У 60-70-ыя там утварыліся могільнікі радонавага тыпу. Цяпер там два сховішчы з адкідамі. Па словах спецыялістаў, яны не ўяўляюць пагрозы для жыцця і здароўя чалавека, але рашэнне па іх прымаць неабходна.

Яшчэ адзін аб'ект, дзе захоўваюцца радыеактыўныя адкіды, знаходзіцца на тэрыторыі Гомельскай вобласці пад Рэчыцай і называецца «Гомель-30». У савецкія часы гэта была Цэнтральная база захоўвання ядзерных боегаловак войскаў СССР.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
23
22.11.2022
Предлагаю в дроздах возле кровати одного персонажа с усами.
1
Тьфу/адказаць/
23.11.2022
О ядерных отходах ведётся речь, а не об отбросах. 
Ох ты, господи. Нет, не надо нам такие белорусизаторы. Пускай лучше в стране живёт нормальный русский язык.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930