Знайсці
25.11.2022 / 14:121РусŁacБел

Вынесены прысуд палітвязню Дзмітрыю Дубоўскаму. Канчатковы тэрмін — 20 гадоў калоніі

Сёння, 25 лістапада, у судзе Заводскага раёна Мінска агучаны прысуд актывісту анархічнага руху, палітвязню Дзмітрыю Дубоўскаму. Справу разглядаў суддзя Алег Каляда, пiша «Вясна».

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 339 («Хуліганства») і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса («Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці») і асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паколькі раней мужчыну ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова Дзмітрыя Дубоўскага асудзілі да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падрабязнасці судовага працэсу паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы. Праз іх стала вядома, што цяпер Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. Тады ў Мінску на тэрыторыю Мінабароны закінулі дымавую шашку, пасля чаго на праезнай частцы адбылася акцыя, падчас якой скандавалі лозунгі. Таксама Дубоўскага абвінавачваюць у тым, што ён закінуў у акно апорнага пункта ў Салігорску факел, разбіў кавалкам тратуарнай пліткі шкло ў Доме прафсаюзаў і прыняў удзел у падпале філіялаў банка ў Мінску. Таксама яго абвінавачваюць паводле падзей у верасні 2010 года, калі былі падпаленыя дзверы КПП на Акрэсціна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
19
1
Мангол/адказаць/
25.11.2022
За правду 20 лет? Подождите....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031