Знайсці
28.11.2022 / 14:58РусŁacБел

A1 падоўжыў акцыю з бясплатным інтэрнэтам у 4G для ўсіх абанентаў

Нядаўна A1 пачаў выкарыстоўваць частотны дыяпазон 2600 МГц на 1,5 тысячы базавых станцый інфраструктурнага аператара beCloud. У гонар гэтай падзеі абанентам аператара прапаноўвалася пратэсціраваць якасць інтэрнэту ў 4G-сетцы: на тыдзень ён станавіўся бясплатным. А1 падоўжыў акцыю да 4 снежня.

«Тыя, хто яшчэ не паспеў актываваць пакет «Скачай увесь інтэрнэт!», могуць зрабіць гэта да 4 снежня. На працягу сямі сутак з моманту актывацыі акцыйнага пакета інтэрнэт-трафік у рамках дзеючага тарыфнага плана мабільнай сувязі ў сетках 3G і 4G не будзе ні расходавацца, ні аплачвацца. Пры гэтым інтэрнэт будзе працаваць без якіх-небудзь абмежаванняў як па хуткасці, так і па аб'ёме», — гаворыцца ў паведамленні. З яго вынікае, што тыя абаненты, якія раней ужо падключалі паслугу, зрабіць гэта зноў не змогуць.

Актываваць акцыйны пакет трэба праз дадатак «Мой А1» (у раздзеле «Паслугі» перайсці ва ўкладку «Даступныя»). Падключэнне пакета даступнае ўсім карыстальнікам тарыфных планаў А1 для фізічных асоб, а таксама абанентам шэрагу тарыфных планаў для юрыдычных асоб, якія працуюць не праз закрытую карпаратыўную сетку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031