Знайсці
24.12.2022 / 22:151РусŁacБел

Ці будзе снег на Новы год? Сіноптыкі далі прагноз

Якім будзе надворʼе з 26 снежня па 1 студзеня, распавялі АНТ сіноптыкі.

На наступным тыдні, на жаль, зімовай казкі чакаць не варта: працягнуць паступаць не па сезоне цёплыя паветраныя масы з Атлантыкі з дажджамі і мокрым снегам. У большасці рэгіёнаў чакаецца сырое надворʼе.

У пачатку тыдня ўмовы надворʼя стануць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Будзе воблачна, з невялікімі праясненнямі. Часам мокры снег, дождж. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні, умераны. Вільготнасць да 90 працэнтаў. Месцамі туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Уначы ад +1°C па паўднёвым захадзе да -5°C па паўночным усходзе, пры праясненнях да -8°C марозу. Днём у панядзелак ад -2°C па паўночным усходзе да +6°C па захадзе, у аўторак 0°C…+3°C.

У сярэдзіне тыдня Беларусь будзе знаходзіцца ў зоне ўплыву цёплых, няўстойлівых, вільготных паветраных мас з паўднёвых шырот. Яны прынясуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах слабы туман, бачнасць да кіламетра, слабы галалёд, вільготнасць да 90 адсоткаў. Тэмпература ў сераду ноччу ад -3°C да +2°C, днём 0…+3°C.

У пачатку другой паловы тыдня прыйдзе цёплае паветра з паўднёвага захаду. Будзе пахмурна, дождж, мокры снег. Ноччу ад 0°C…+5°C, днём у чацвер +1°C…+6°C, у пятніцу +1°C…+7°C.

І, папярэдне, у навагоднія выхадныя надворʼе істотна не зменіцца — будзе цёпла і сыра, воблачна, пройдзе невялікі дождж, мокры снег. Вільготнасць да 100 працэнтаў. Ноччу -1°C…+5°C, днём у суботу ад +1°C…+5°C, у нядзелю -1°C…+1°C.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
17
Абуральна
5
25.12.2022
ды што гэтыя вашыя падманлівыя прагнозы вашых падманлівых сіноптыкаў
лепш другія прагнозы дайце
і не падманныя
бо ў маім сённяшнім сне бамбілі здаецца Мінск...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031