Знайсці
17.01.2023 / 10:343РусŁacБел

Палітзняволены блогер са Слуцка Уладзімір Няронскі — на волі

Палітзняволены аўтар YouTube-канала «Слуцк для жыцця» Уладзімір Няронскі быў затрыманы 8 мая 2020 года. Ён утрымліваўся за кратамі 2 гады 8 месяцаў і 6 дзён, паведамляюць праваабаронцы.

Суд Лагойскага раёна 2 лютага 2021 года асудзіў палітвязня да трох гадоў калоніі. Суд прызнаў Няронскага вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 і ч. 1 арт. 342.

Палітвязня абвінавацілі ў закліках у сваіх роліках на канале «Слуцк для жыцця» да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Слуцку, Мазыры, Брэсце, Бабруйску, Магілёве.

Суд прызнаў, што рабіў ён гэта ў змове з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і палітыкам Мікалаем Статкевічам. Таксама Няронскі быў прызнаны вінаватым у публічнай абразе ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага.

Уладзімір адбываў тэрмін у магілёўскай калоніі № 15, адкуль выйшаў на волю 14 студзеня. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
Anatol Starkou/адказаць/
17.01.2023
На волі. То бок на Беларусі воля. Пайду куплю квіток да волі.
0
Вечар у хату, спадары вязні/адказаць/
17.01.2023
Anatol Starkou, а як пісаць? Паслабілі рэжым адбыцця пакарання на жыхарства ў Беларусі?))
0
Санкцыі "працуюць"/адказаць/
17.01.2023
Вось так па крысе праз гадоў 15 усе усе павыходзяць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031