Знайсці
17.01.2023 / 13:112РусŁacБел

У Кітаі зафіксавана першае за 60 гадоў скарачэнне насельніцтва

Насельніцтва Кітая скарацілася ўпершыню за 60 гадоў. У 2022 годзе яно паменшала на 850 тысяч чалавек у параўнанні з мінулым годам, вынікае са звестак даклада Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, піша «Новая газета. Еўропа».

Да канца 2022 года насельніцтва Кітая склала 1 411 750 000 чалавек, да канца 2021-га гэта лічба была большая на 850 тысяч. За мінулы год у краіне нарадзіліся 9,56 млн дзяцей і памерлі 10,41 млн жыхароў.

Апошні раз такое скарачэнне колькасці насельніцтва было зафіксавана ў Кітаі ў 1961 годзе ў перыяд вялікага кітайскага голаду. Эксперты ААН прагназуюць, што да 2050 года насельніцтва Кітая скароціцца на 109 млн чалавек, што больш чым у тры разы перавышае іх папярэдні прагноз у 2019 годзе, адзначае Reuters.

Агенцтва піша, што такі дэмаграфічны спад стаў вынікам палітыкі Кітая «адна сям'я — адно дзіця», уведзенай у перыяд з 1980 па 2015 год, а таксама высокіх коштаў на адукацыю, праз якія сем'і часта адмаўляюцца выхоўваць больш за адно дзіця.

Жанчын у рэпрадуктыўным узросце (улады Кітая вызначаюць, што ў гэтую катэгорыю ўваходзяць жанчыны 25—35 гадоў) за мінулы год стала менш на 4 млн.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
0
Лесік/адказаць/
17.01.2023
Тромб, інсульт, ці сардэчная недастатковасць? Каронавак?
17.01.2023
Лесік, уже это не актуально, год назад бы да, круто бы народ обсуждал… короче, новое давайте для срача
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031