«Ва Украіне кажуць, што якасныя». Зброевы завод у Літве працуе ў тры змены
Завод вырабляе патроны некалькіх калібраў па стандартах НАТА.
Фота: ggg-ammo.lt
Дзяржаўны зброевы завод у Коўне (Літва) працуе ў тры змены. «Мы ўжо, у прынцыпе, дасягнулі максімуму вытворчых магутнасцяў. Мы інвестуем, каб вырабляць яшчэ больш», — сказаў тэлеканалу LNK старшыня праўлення завода Дангіруціс Янушас.
Завод вырабляе патроны некалькіх калібраў па стандартах НАТА, вялікая іх частка ідзе ва Украіну.
«На форумах, дзе абмяркоўваюць вайну ва Украіне, часта можна пабачыць, што гавораць пра патроны з Гірайце, што яны вельмі якасныя, іх выкарыстоўваюць спецсілы», — сказаў Янушас.
Дзяржаўны зброевы завод у Гірайце быў збудаваны ў 2000—2001 гадах, ужо ў незалежнай Літве.
45
1
1
0
1
2
Зяленскі правёў пасяджэнне Стаўкі ў Харкаве
 4
Каментары
213
Справка/адказаць/20.01.2023
Цель номер 1.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера