Знайсці
24.01.2023 / 09:552РусŁacБел

Склалі спісы палітзняволеных, якія патрабуюць вызвалення ў першую чаргу

Складзеныя спісы палітзняволеных, якія патрабуюць вызвалення ў першую чаргу. Пра гэта паведаміў Валерый Кавалеўскі, адказны за замежныя справы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. «Ёсць вялікая колькасць жанчын сярод палітзняволеных, ёсць непаўналетнія, хворыя, людзі з інваліднасцю. Тым не менш, вельмі важна разумець, што такія перамовы калі і вядуцца, яны праходзяць вельмі і вельмі закрыта», — адзначыў Валерый Кавалеўскі на сустрэчы беларусаў Варшавы з членамі АПК 23 студзеня, піша «Радыё Свабода».

Валерый Кавалеўскі. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай 

«І калі мы бачым, што кагосьці вызвалілі, паверце, гэта не адбываецца проста так. Гэта вынік пэўных дамоўленасцяў. І пра каго вядуцца перамовы, мы не даведваемся адразу, можа прайсці вельмі працяглы час. Могуць прайсці гады, пакуль мы даведаемся, хто насамрэч спрычыніўся да гэтага. Менавіта таму, што гэта вельмі рызыкоўная справа, у першую чаргу рэпутацыйна.

Таму даруйце, мы не можам называць, хто ўдзельнічае ў гэтых працэсах, якія краіны, якія структуры, якія асобы гэта робяць. Але, тым не менш, мы шукаем такія магчымасці», — запэўніў Валерый Кавалеўскі.

На ўдакладняючае пытанне «Радыё Свабода» пра тое, хто займаецца складаннем спісаў палітзняволеных, якіх у першую чаргу неабходна вызваліць, якія ёсць прыярытэты, Кавалеўскі адказаў, што гэта праца з праваабаронцамі, сваякамі палітзняволеных, гуманітарнымі арганізацыямі.

«У першую чаргу гаворка ідзе пра жанчын, непаўналетніх, тых людзей, якія хварэюць — тут найперш улічваюцца цалкам аб’ектыўныя прычыны і крытэрыі», — запэўніў Валерый Кавалеўскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
32
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
2
24.01.2023
как далеки они от живущих в Белоруси----первый сорт...второй...третий
2
Мойша/адказаць/
24.01.2023
Але ж ужо нешта, трэба спачатку дамагацца вызвалення самых слабых. Гэта хоць мінімальна але ўздыме дух грамадзтва
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031