Знайсці
27.01.2023 / 00:326РусŁacБел

«Паспрабаваўшы нешта лепшае, да горшага вяртацца беларусы не хочуць». Чаму многія працоўныя мігранты памянялі Расію на Польшчу

Як паказалі апошнія апублікаваныя звесткі статыстыкі за 2022 год, упершыню за апошнія гады ў афіцыйным рэйтынгу працоўнай міграцыі Польшча абагнала Расію. Так, у 2021 годзе ў Расію на заробкі, паводле афіцыйнай статыстыкі, адправіліся 2063 беларусы, а Польшчу выбралі толькі 1319. У 2022-м — адпаведна 1976 і 2606. Чаму так, разбіраўся рэсурс Myfin.by.

Фота ілюстрацыйнае

Трэба разумець, што рэальнай карціны статыстыка зусім не адлюстроўвае, адразу падкрэслівае выданне. У статыстыцы, якую вядзе Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС, улічваюцца толькі тыя, хто з'ехаў на працу за мяжу пры садзейнічанні кампаній, у якіх ёсць спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з такім працаўладкаваннем. Тых жа, хто з'ехаў самастойна, гэтая статыстыка не фіксуе, а іх значна больш. Але пэўныя тэндэнцыі паказвае і яна. 

Зніжэнне прывабнасці расійскага рынку працы для беларусаў пачалося не цяпер. Расія страціла беларускіх працоўных мігрантаў падчас пандэміі каранавіруса, мяркуюць у кампаніі «Дэўбрэйн», якая займаецца працаўладкаваннем беларусаў за мяжой.

Нейкі час падчас пандэміі паміж Беларуссю і Расіяй не было нармальнага транспартнага злучэння. Так, напрыклад, на асабістым транспарце ці аўтобусе паездка была магчымая толькі пры наяўнасці важных падстаў і пацвярджэння іх дакументамі.

«А беларус, які працаваў у Расіі, асабліва вахтавым метадам, не быў гатовы да такога. Заставацца без працы ён не мог, бо прывык да пэўнага ўзроўню жыцця, да пэўнага заробку. А ў Беларусі, у якім-небудзь невялікім горадзе, такіх заробкаў няма і нават марыць не даводзіцца. Таму тады многія людзі, якія працавалі раней у Расіі, пераарыентаваліся на Польшчу», — адзначылі ў кампаніі.

Польшча некалькі гадоў таму стала актыўна заваёўваць рынак Беларусі. Палякі спрасцілі ўезд для працоўных мігрантаў, скарацілі спіс дакументаў, неабходных для працаўладкавання.

«Ды і зарплаты там добрага ўзроўню. Таму тыя, хто змяніў Расію на Польшчу, сёння не бачаць сэнсу вяртацца ў Расію», — мяркуюць у кампаніі «Дэўбрэйн».

Там адзначылі, што, акрамя іншага, і ўзровень жыцця ў Польшчы, і розныя сацыяльныя льготы, і магчымасць развівацца і падымацца па кар'ернай лесвіцы — гэта ўсё важкія аргументы на карысць працы ў гэтай краіне.

У кампаніі растлумачылі, што шмат беларусаў працавала якраз не ў Маскве, а на поўначы Расіі. «А там умовы для працы і жыцця не самыя, скажам шчыра, выдатныя. Нікуды не выйдзеш у выхадны дзень, таму што там нічога няма, акрамя мясцовага магазінчыка для рабочых.

А ў Польшчы, жывучы ў тым жа Гданьску, да прыкладу, у выхадны дзень можна прагуляцца да мора, схадзіць у гандлёвыя цэнтры і г. д., то-бок розніца ва ўмовах жыцця істотная. І гэта нармальна, што, паспрабаваўшы нешта лепшае, да горшага вяртацца беларусы не хочуць», — падагульніла прадстаўніца кампаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
69
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
1
Грышка/адказаць/
27.01.2023
ром, Ня толькі пра грошай. Таксама пра свабоду магчымасьці, вяршэнства права, гуманнага існаваньня, мірнае жыцьцё без дыктатуры.
27.01.2023
ром, а может они идейные? 
0
Pan Tadeusz /адказаць/
28.01.2023
Я ни в коем случае не лукашист , но Польша и нормальная зарплата это несовместимые вещи . Ещё про Литву поверю , но ехать в Польшу именно заработать смысла никакого нет .
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031