Беларусь павялічыла тарыф на прапампоўку расійскай нафты
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведаміла, што тарыфы на транзітную прапампоўку нафты па трубаправодах ААТ «Гомельтранснафта Дружба» праіндэксаваныя на 9%. Матывуецца рост тарыфаў падзеннем аб'ёмаў прапампоўкі ў два разы.
Фота ілюстрацыйнае
Раней расійская «Транснафта» паведамляла пра заяўку Беларусі на павелічэнне тарыфу ў 2023 годзе ажно на 39%.
Таксама МАРГ павысіла тарыфы на транспарціроўку нафты па маршрутных напрамках унутры краіны.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага.
ААТ «Гомельтранснафта Дружба» кіруе беларускім участкам нафтаправода «Дружба» (тры галіны: трубы 600, 700 і 800 мм у дыяметры). Транзіт па ім ідзе з Расіі ў краіны Еўрасаюза.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Лідскім РАУС памёр 37-гадовы паэт
 11
Адзін з беларускіх медыяпраектаў спыніў існаванне
 1
Віншуем! Замаразкі нарэшце адступілі. Вяртаецца лета
 2
Дэпутат фракцыі «Адзіная Расія» заявіў, што некаторыя з мэт «спецаперацыі» ва Украіне страцілі сэнс. І наклікаў на сябе праблемы
 1
Беларус адслужыў у войску і расказвае, якія былі настроі ў афіцэраў яго падраздзялення наконт вайны ва Украіне
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера